01.01.2008 / 01:33

Новы год у аточанай крэпасьці? 43

Уразіла антызаходняя, канфрантацыйная стылістыка навагодняй прамовы Аляксандра Лукашэнкі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Уразіла антызаходняя, канфрантацыйная стылістыка навагодняй прамовы Аляксандра Лукашэнкі.

Гадзінай раней расейскія каналы круцілі сьпіч Пуціна. Пры тым што зараз у Масквы антызаходні трэнд, крамлёўскі лідэр выглядаў міралюбна і ні словам не абмовіўся пра нейкія вонкавыя пагрозы.

У нашым жа выпадку — рымэйк савецкай стылістыкі 20-30-х гадоў. Варожы імпэрыялізм і ўсё такое.

Нашай маленькай краіне, якой рэальна не пагражае агрэсія Захаду, нельга выглядаць так ваяўніча.

Адкуль жа гэты імпэт?

З аднаго боку, напэўна, робіць сваё расейскі крэдытна-газавы допінг. Зь іншага боку, адчуваецца, што Амэрыка ўсё ж закранула за жывое сваімі санкцыямі.

Зрэшты, атрымала сваё й Масква за "маштабны ўдар" у выглядзе росту цэнаў на энэрганосьбіты.

Карацей, з усіх бакоў ворагі.

Беларусам прапануюць адчуваць сябе, як у аточанай крэпасьці. Гэта, пэўна, адэкватна адлюстроўвае ўладныя фобіі. Але падаецца, што бальшыні беларусаў такая ваяўнічая рыторыка глыбока… мякка кажучы, чужая.

Аляксандар КЛАСКОЎСКІ

0
Pilecki / Адказаць
01.01.2008 / 02:56
Як беларус магу сказаць -- мне Расея ніколі не ўяўлялася блізкай краінай. Куды бліжэй Польшча і Літва. У крэпасьці я сябе не адчуваю і ваяваць ні з кім не зьбіраюся.. Хіба толькі за незалежнасьць свайго краю. І без розьніцы, на якім фронце, усходнім, або заходнім.
0
Xenos / Адказаць
01.01.2008 / 03:14
Класкоўскі, Вы і зараз працуеце? :)
0
Аляксандар КЛАСКОЎСКІ 2 Xenos / Адказаць
01.01.2008 / 03:30
Ну некаму ж трэба! Бачыце, Вы прачыталі. Так што ўжо не дарэмна :) З Новым годам!
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру