18.12.2014 / 18:49

Як мяняліся назвы песень з 1890 па 2014 год ІНФАГРАФІКА 1

Шмат цікавага вынікае з даследавання, апублікаванага аматарам аналізу звестак Дэвідам Тэйларам на Prooffreader.com.

Апошнія 50 год у даследаванні

Глядзіце поўную выяву ў высокім разрозненні

Калі б вы хацелі напісаць амерыканскі хіт 1890 года, ён мусіў быць пра Дзязьку Джоша Кейсі і старога Майкла. Не пытайце, хто яны. У 2014-м эфектыўней спяваць нешта кшталту «Чорт нас дзяры, мы нахрэн памрэм!», так што N.R.M. паспяшаліся са сваім хітом 1999 года.

Аднойчы Дэвід Тэйлар паленаваўся ўключыць выпадковы парадак песень на сваім iPod і заўважыў, што мноства песень 1930-40-х пачыналіся са слова «in» («In the Wee Small Hours of the Morning,» «In the Still of the Night»).

Як сапраўдны фанат аналізу звестак, ён пайшоў далей ды прааналізаваў найбольш характэрныя словы ў назвах песень для кожнай дэкады з 1890 года сярод папулярных у чартах амерыканскага часопіса Billboard.

З даследавання можна зрабіць мноства цікавых высноў.

  • 10-я гады ХХІ стагоддзя сталі болей вульгарнымі («пекла» як месца і як вокліч ды ўніверсальная лаянка «fuck»), але і болей кампанейскімі («мы» замест «ты» і «я» ў 90-х).
  • Большасць папулярных калядных песень напісаныя ў 50-я, як вынік самыя папулярныя песні 50-х маюць у назве «каляды» і «чырвонаносы».
  • З некаторых «слоў дзесяцігоддзя» складаюцца асэнсаваныя назвы: «Hell Yeah, We Die, Fuck!» (2010). «Ya Breathe It Like U» (2000), «You Get Up, U Thang» (1990), «Don't Rock On Fire, Love» (1980), «Sing, Moon, In A Swing» (1930).
  • Па назвах песень можна адсачыць папулярныя жанры ў розныя гады: звярніце ўвагу на словы «rag» (жанр у нас вядомы як «рэгтайм»), «blues», «swing», «boogie», «polka», «mambo», «twist», «disco» ды «rock».
  • Самыя старыя песні з базы звестак маюць у назве слова «стары».

Аляксандр Арсёнаў

0
Renessaince / Адказаць
19.12.2014 / 10:42
Паказальна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру