18.12.2014 / 18:08

Манеты з Астрожскім зніклі з банкаў і ўжо перапрадаюцца па 150 даляраў 3

Памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі з выявай Канстанціна Астрожскага, якія пачалі прадаваць у аўторак, 18 снежня ўжо цяжка набыць. У Мінску і срэбныя, і медна-нікелевыя манеты ўжо раскупілі. У банку сказалі, што не ведаюць, калі ў продаж паступіць новая партыя манет і ці паступіць увогуле.

Срэбныя манеты яшчэ засталіся ў гомельскім аддзяленні Нацбанка, а ў Магілёве яшчэ можна набыць як срэбныя, так і медна-нікелевыя манеты.

У аддзяленні Нацбанка ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Гродне, Полацку і Бабруйску манеты яшчэ ўвогуле не завозіліся.

Аднак на інтэрнэт-аўкцыёнах манеты з адбітым на іх Астрожскім ужо перапрадаюць па значна вышэйшых цэнах. Так, на аўкцыёне ay.by за медна-нікелевую манету просяць 10 даляраў ЗША, у той час як у Нацбанку яна прадаецца за 50 тысяч рублёў. Адзін з прадаўцоў прапануе купіць такую манету па бліц-кошце 150 даляраў.

Усяго было адбіта 5000 манет, прысвечаных гетману ВКЛ: 3 тысячы з медна-нікелевага сплаву і 2 тысячы са срэбра.

Кірыла Хілько

0
нацдэм / Адказаць
18.12.2014 / 18:47
ціха вы. Зараз прыйдуць пуцінскія шанавальнікі і кавалеры і скажуць... Хаця не, яны ў разгубленасці, бо гэта ж не змагары і не свядомыя іх раскупілі, а звычайныя грамадзяне.
0
Аматар абсэнту / Адказаць
18.12.2014 / 19:56
Самая цьвёрдая валюта -- вось як умацавалася!
0
Гость / Адказаць
19.12.2014 / 08:10
За 1Br валютчики просят 10USD :-)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру