18.12.2014 / 22:09

Крыніца: Пуцін з памочнікамі ў лютым вырашылі, што Меркель змаўчыць 6

У лютым гэтага года падчас Алімпійскіх гульняў прэзідэнт Уладзімір Пуцін правёў у Сочы сакрэтную нараду з блізкімі памочнікамі, на якім абмяркоўвалася пытанне, ці перажыве расійская эканоміка пагаршэнне сітуацыі, якое можа рушыць следам у выніку далучэння Крыма, паведамляе Bloomberg.

Па словах двух чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў абмеркаванні, на якіх спасылаецца агенцтва, памочнікі запэўнілі Пуціна, што Расія дастаткова багатая, каб перанесці фінансавыя наступствы ад магчымага ўварвання ва Украіну. Яму сказалі, што ў Расіі дастаткова валютных рэзерваў, каб анексаваць Крым і вытрымаць санкцыі, якія могуць адбыцца пасля. Калі б не значны аб'ём рэзерваў, якія Расія назапасіла у добрыя для эканомікі часы, Пуцін мог бы і не вырашыцца на тыя дзеянні, якія ён затым зрабіў ва Украіне, паведамляе агенцтва.

Адначасова дарадцы Пуціна лічылі, што Нямеччына не стане псаваць адносіны з Расіяй дзеля Крыма і Украіны.

Больш чытайце тут.

0
таки да... / Адказаць
18.12.2014 / 22:17
Блумберг таки голова! А Путин, нет, не голова. А Крым таки голова. И Путин поперхнулся им. Сегодня это было особенно видно.
0
мясцовы2 / Адказаць
18.12.2014 / 22:29
Ніколі нельга недаацэньваць прадказальнасць тупізны
0
намкрыш / Адказаць
18.12.2014 / 23:04
З кім там было раіцца, з "гароднінай"? Там самастойна думаючых людзей не засталося.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру