З 0,293 да 0,335 павялічаны з 1 студзеня каэфіцыент, які прымяняецца да мытнай пошліны на сырую нафту, што вывозіцца з Расіі ў Беларусь.

Такое павышэнне прадугледжана міжурадавым расійска-беларускім пагадненнем аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 года.

Згодна з дакументам, паніжальны каэфіцыент на 2007 год склаў 0,293, на 2008-ы — 0,335, на 2009-ы — 0,356.

З 1 снежня 2007 года памер мытнай пошліны на сырую нафту, якая вывозіцца з Расіі, роўны 275,4 долара ЗША за тону. Да 31 снежня для нафты, што вывозіцца ў Беларусь, стаўка раўнялася 80,69 долара за тону, з 1 студзеня яна ўзрасла да 92,26 долара, або на 14,3%.

З 1 лютага 2008 года расійскі ўрад павялічыць пошліну з 275,4 да 333,8 долара, або на 21,2%. Адпаведна для нафты, якая вывозіцца ў Беларусь, стаўка павялічыцца з 92,26 да 111,82 долара. Пры старым каэфіцыенце гэты паказчык быў бы роўны 97,8 долара за тону.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?