Грамадства2222

Тэолаг, блізкі да патрыярха Кірыла, рэзка крытыкуе намер БПЦ прасіць самакіраванасці

«Як можна на такім высокім узроўні прымаць зварот у парушэнне асноватворных кананічных пастановаў, які проста па працэдурных меркаваннях нават не можа быць разгледжаны!» — заявіў тэолаг Аркадзій Малер агенцтву «Інтэрфакс-Рэлігія» у чацвер.

Нагадаем, што на днях мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел — не беларус, прызначаны ў Мінск год назад патрыярхам Кірылам — заявіў аб намеры хадайнічаць перад патрыярхам аб наданні Беларускай праваслаўнай царкве статусу самакіравальнай Царквы ў складзе Маскоўскага патрыярхату па ўзоры Латвіі, Малдовы і Эстоніі. Што паказальна, епархіяльны сход сустрэў гэтыя яго словы авацыяй.

Гэты намер быў у пэўнай ступені сенсацыяй. Паказальна, што адначасова стала вядома, што мітрапаліт Павел перасяліўся ў дзяржаўную рэзідэнцыю Дразды, дзе жыве найвышэйшая дзяржаўная наменклатура.

Малер нагадаў, што, згодна са статутам Рускай праваслаўнай царквы, толькі агульнацаркоўнаму «Памеснаму Сабору належыць вышэйшая ўлада ў Рускай праваслаўнай царквы ў пытаннях … надання аўтакефаліі, аўтаноміі або самакіравання часткам Рускай праваслаўнай царквы».

Малеру таксама незразумела, чаму прапанаваная да публічнага абмеркавання ініцыятыва супала па часе «з шэрагам востра афарбаваных ў адносінах да Расіі заяваў беларускага кіраўніцтва».

«На жаль, гэта наводзіць на думкі аб магчымым ціску з боку дзяржавы», — заявіў Малер.

«У любым выпадку, — працягнуў ён, — што б ні адбывалася ў міждзяржаўных адносінах, архіярэям і святарам Рускай праваслаўнай царквы, у якой бы яны краіне ні ажыццяўлялі сваё служэнне, недарэчна выступаць з пазіцыі палітычнага спойлера дзеючай улады».

У цяперашні час Беларуская царква мае статус экзархата. Экзарх і архіерэі прызначаюцца Масквой. 

У той жа час статус самакіраванай Царквы ў складзе РПЦ маюць малалікія Латвійская, Эстонская цэрквы, утрая меншая за беларускую Малдаўская царква, а малалікія Кітайская, Японская цэрквы маюць статус аўтаномных.

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата мае статус самакіраванай з правамі шырокай аўтаноміі. І толькі беларусы нічога не маюць, бо на пачатку 90-х, калі іншыя цэрквы бралі самастойнасць, у Мінску мітрапалітам быў выхадзец з Масквы Філарэт, які супраціўляўся гэтаму працэсу.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі45

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары28

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы9

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць