Разуменне «мілага» ў навукоўцаў своеасаблівае. Але галоўнае, што гэтыя даследаванні дапамогуць чалавецтву.

У дзясятку ўвайшлі:

  1. Бразільскія ігрункі, якія навучыліся адмыкаць кантэйнер дзякуючы відэаўрокам.
  2. Сабакі, якія арыентуюцца па магнітным полі зямлі, калі спраўляюць малую патрэбу (даследаванне прынесла Шнобелеўскую прэмію ў 2014 годзе).
  3. Васьміног, падобны на сланя Дамба з дыснэеўскага мультфільма.
  4. Індыйскія жабкі, самцы якіх вабяць самак рытмічным танцам.
  5. Яшчаркі-анолісы, якія навучыліся плаваць на караблях (развіццё чалавечай тэхнікі змяніла тэндэнцыі іх эвалюцыі).
  6. Рой робатаў, якія дзейнічаюць як мурашы ці пчолы. Не жывёлы, але таксама мілыя. Кожны з іх не такі і разумны, але разам яны ствараюць стылёвыя карцінкі.
  7. Пяць відаў малпаў сямейства сакавых, якія раней лічыліся ўсяго толькі падвідамі. У спіс яны трапілі не толькі і не столькі праз змену класіфікацыі, але і праз прычоскі ды вусы, якім абзайздросцяцца хіпстары.
  8. Павук-скакунчык, чые мілыя вочы прынеслі Ною Фрэм-Шварцу трэцяе месца на конкурсе Nikon.
  9. Пухнатыя робаты-пінгвіны, якія дапамагаюць навукоўцам даследаваць жывых пінгвінаў. Мілымі іх палічылі як навукоўцы, так і падвопытныя.
  10. Каалы, якія абдымаюць дрэвы, каб расслабіцца ў прахалодзе. Доўгі час было загадкай, чаму менавіта каалы любяць абдымашкі з дрэвамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?