19.12.2014 / 11:25

Пракаповіч: Дэвальвацыі не будзе, калі вы мне верыце 42

Намеснік прэм'ер-міністра Пятро Пракаповіч заяўляе, што дэвальваваць беларускі рубель не плануецца, і прапануе не стаяць у чэргах у абменныя пункты за валютай.

«Пытанне аб дэвальвацыі — не да мяне. Але калі вы мне верыце, то — не будзе», — заявіў Пракаповіч журналістам 19 снежня ў Мінску.

Паводле яго слоў, курс рубля будзе такім, які запланаваны ў асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Пракаповіч адзначыў, што кіраўнік дзяржавы 18 снежня даў усе адказы на пытанні аб дэвальвацыі. У прыватнасці, сказаў ён, пра тое, што Беларусь не пойдзе за Расіяй у пытанні дэвальвацыі рубля.

Таксама Пракаповіч параіў не стаяць у чэргах у абменныя пункты па валюту.

Паводле яго слоў, адсутнасць валюты ў некаторых з іх выклікана тэхнічнымі пытаннямі, звязанымі з вялікім попытам у насельніцтва.

Нагадаем, Пятро Пракаповіч ужо выступаў з такой заявай напярэдадні крызісу 2011 года, калі беларускі рубель абясцэніўся ў тры разы.

«Пакуль я з'яўляюся старшынёй праўлення Нацбанка, ніякай разавай дэвальвацыі за адзін раз ніколі не будзе», — заявіў ён у сакавіку 2011 года. да канца 2011 года курс даляра вырас з 3 тыс. да 8 700 рублёў.

0
гуінплен / Адказаць
19.12.2014 / 11:29
Чалавек, каторы смяёцца.
0
нацдэм / Адказаць
19.12.2014 / 11:31
Сумленныя людзи у 19 стагоддзи, кали не выконвали абяцанняу брали рэвальвэр и..
0
viKniK / Адказаць
19.12.2014 / 11:33
",,,Калі вы мне верыце, то не будзе. Калі не верыце - будзе..."
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру