20.12.2014 / 18:15

21 снежня — Arche ў Гродне: тры прэзентацыі на адной вечарыне 1

У найбліжэйшую нядзелю ў Гродне будзе прадстаўлена кніга «Краіна пагранічча» Алеся Краўцэвіча, тэматычны выпуск Arche «Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд» і трэцяе выданне «Расійска-беларускага слоўніка» Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова.

У сустрэчы возьмуць удзел гісторыкі Алесь Краўцэвіч і Алесь Пагарэлы, а таксама мовазнаўца Валер Булгакаў.

Сустрэча пройдзе ў нядзелю, 21 снежня, па адрасе: вул. Будзёнага 48 а, пакой 100.

Пачатак а 17.00.

Даведкі праз тэлефон: (29)5507969.

Болей пра кнігі можна прачытаць на сайце часопіса.

0
гарадзенка / Адказаць
20.12.2014 / 23:47
Вельмі добра, што прывязуць кнігі ў Гародню. Я двойчы заказвала часопісы і кнігі і вымушана была адмовіцца ў далейшым ад спраў з поштай. Агідна і вельі непрыемна атрымліваць пасылку, якую нахабна "распатрашылі", прычым на мае пытанні- чаму разрэзана пасылка?, атрымліваю нахабны адказ - само разарвалася.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру