velcom і МТС спынілі продажы з адтэрміноўкай, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службы мабільных аператараў.
«Мы часова прыпынілі продаж абсталявання з адтэрміноўкай. Аб тэрмінах аднаўлення будзе паведамлена дадаткова», — растлумачылі ў прэс-службе кампаніі velcom.
Як паведамляла НН, магазіны гэтых аператараў на працягу дня не адказвалі на званкі. Інтэрнэт-каталог аператара life:) у той жа час паведамляў, что плата па закупах у растэрміноўку мяняцца не будзе.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары