Маладыя людзі запрасілі 12-гадовую школьніцу на вечарынку, далі ёй дозу гашышу, пасля якой дзяўчынка страціла над сабой кантроль. Затым падлеткі здзейснілі згвалтаванне, паведамляе БелТА.

Паводле пацярпелай, яна не памятае, што адбылося. Толькі адзначае, што калі прачнулася, то была голая. Маці дзяўчынкі адвяла яе ў той жа дзень на экспертызу, вынікі якой паказалі, што школьніца падвергнулася згвалтаванню.

Падлеткам пагражае крымінальнае пакаранне. Ужо санкцыянаваны іх арышт на два месяцы.

Больш за тое, паводле маці школьніцы, гвалтаўнікі прыходзілі да яе дадому, калі даведаліся, што яна звярталася ў паліцыю, і пагражалі расправай, патрабуючы, забраць заяву.

Тым часам, бацькі падлеткаў перакананыя, што «распусная» школьніца сама спакусіла іх сыноў,

а паколькі тыя былі ў стане наркатычнага ап'янення, то не разумелі, што робяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?