У 14-м туры гіт-парада «Тузіна Гітоў» гурт N.R.M. са сваёй новай песьняй «Усё роўна мы пераможам» атрымалі абсалютную перамогу – зь першага дня галасаваньня яны апанавалі верхнюю прыступку і цягам тура адно толькі адрываліся ад сваіх канкурэнтаў. «Усё роўна мы пераможам» атрымалі за тур 850 галасоў – рэкордную колькасьць за ўсю гісторыю галасаваньняў на «Тузіне Гітоў». «Тузін Гітоў» патэлефанаваў лідэру N.R.M. Лявону Вольскаму, каб павіншаваць яго зь такой упэўненай перамогай...

«Безумоўна, мяне ўзрадавала шалёная папулярнасьць нашай новай песьні!» - адрэагаваў Лявон і падзякаваў усім тым, што за яе галасаваў. На ягоную думку, першынство «Усё роўна мы пераможам» – заканамернае, лягічнае й натуральнае: «І справа тут, магчыма, ня толькі ў N.R.M., але і ў тым, што цяперашняя сытуацыя супала з настроем песьні».

Вольскі цешыцца, што гэткі настрой маюць шмат людзей: «Мне падаецца, што пасьля ўсіх гэтых падзеяў, людзі не страцілі надзеяў, а наадварот - запаліліся й паверылі ў перамогу», -- лічыць музыкант.

Хартыя'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0