На парламенцкіх выбарах 2008 года выбаршчык падтрымае перадусім афіцыйны курс, што будзе яму прапанаваны напярэдадні. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Беларускі выбаршчык, лічыць яна, «у цэлым задаволены сваім жыццём і выбірае стабільнасць». Разам з тым, зазначыла кіраўнік ЦВК, настрой выбаршчыка мяняецца штодня. «Гэта звязана з многімі фактарамі, пачынаючы з надвор'я і завяршаючы наяўнасцю або адсутнасцю свята. Напрыклад, з'яўляецца пастанова аб павелічэнні тарыфаў на электраэнергію — зразумела, у выбаршчыка некалькі псуюцца адносіны да дзяржавы. Надыходзіць 9 мая — у выбаршчыка патрыятычны парыў», — сказала Л. Ярмошына.

У сувязі з гэтым гаварыць пра перавагі немагчыма. «Тым не менш, думаю, што настрой 90-х ніколі больш не паўторыцца. Прынамсі, у агляднай будучыні. Людзі яшчэ памятаюць сваё расчараванне, што прынесла ім эйфарыя перабудовы. Спачатку эйфарыя, а пасля страта грошай і г.д.», — нагадала кіраўнік ЦВК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?