«Нацбанк гатовы прыняць больш рашучыя крокі па стымуляванні зберажэнняў у беларускіх рублях», — запэўніў сёння першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Тарас Надольны.

Пасля гэтай заявы некаторыя камерцыйныя банкі перагледзелі свае ўмовы па дэпазітах у нацыянальнай валюце — стаўкі павысіліся да 50% гадавых. Яшчэ ў пачатку тыдня максімум быў на ўзроўні 30%. 

У Дэльта Банку 19 снежня з'явіўся дэпазіт «Найлепшы». За 15 дзён зберажэнні прынясуць прыбытак у 50% гадавых: 178 000 рублёў з 10 мільёнаў. Гэта мінімальны першапачатковы ўзнос.

Працэнт па ўкладах павысіў і Хоум Крэдыт Банк. Тут пад 50% гадавых на два тыдні можна размясціць дэпазіт «15 карат». Мінімальная сума — мільён рублёў.

На укладзе «Лёгкі выбар» за месяц можна зарабіць 45% гадавых.

МТБелкі ад МТБанка за гэты ж час прынясуць яшчэ большы даход - 50% гадавых. Атрымліваецца, што на кожным ўкладзеным мільёне за 30 дзён можна зарабіць 43 тысячы рублёў.

Ідэя Банк прапануе кліентам на выгадных умовах размясціць свае зберажэнні на ўклад «На падарункі». У першы месяц працэнтная стаўка будзе 50% гадавых, потым знізіцца да 25% (СР + 5 працэнтных пунктаў).

З 19 снежня БПС-Сбербанк перагледзеў ўмовы па ўкладу «Пора сюрпрызаў». Тут можна на тры месяцы размясціць ад мільёна рублёў. Даход за першы месяц складзе 50% гадавых, праўда, на пакінуты час знізіцца да 27-28% гадавых.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?