Задайце пытаньні рэдактару nn.by Андрэю Дыньку проста зараз, праз акенца для камэнтароў на гэтай старонцы. Выкажыце прапановы, паспрачайцеся, падзяліцеся думкамі.

* * *

Андрэй Дынько — рэдактар газэты «Наша Ніва» ад 2000 году. Быў уганавараны чатырма міжнароднымі прэміямі. У 2007 годзе выйшла ягоная кніга «Беларусь за дзесяць падарожжаў» (супольна з Андрэем Скурком). У 2002—2004 гадах быў намесьнікам старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтру — старшынём быў Васіль Быкаў. Сябар Рады Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сузаснавальнік інтэлектуальнага месячніка «ARCHE». Артыкулы, эсэ, апавяданьні А. Дынька перакладаліся на ангельскую, нямецкую, расейскую, украінскую ды іншыя мовы. Ад 2006 году пакінуў пасаду галоўнага рэдактара «Нашай Нівы», застаўся працаваць у выданьні, у тым ліку рэдактарам сайту nn.by.

Сярод ягоных публікацыяў:

Мова вуліцаў і мова Плошчы
Акрэсьцінскі дзёньнік 2006 году
Патрабую немагчымага — будзьце рэалістамі
Поплеч ці побач? Да дыскусіі вакол мовы вяшчаньня «Нямецкай хвалі»
Упартая культура
Найноўшая гісторыя яцьвягаў

Сярод нядаўніх дыскусій зь ягоным удзелам:

На якой мове будуць размаўляць беларусы заўтра?
Расея і Беларусь
Пагрозы незалежнасьці
З галавою ў мінулым
Ідэолягі супраць «Нашай Нівы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0