Апазіцыйны актывіст Васіль Парфянкоў, які знаходзіцца ў Беларусі пад прэвентыўным наглядам, паехаў 19 снежня ва Украіну,

паведаміў намеснік старшыні грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (Латвія) Ілля Дабратвор.

Паводле яго слоў, Парфянкоў вяртацца ў Беларусь не мае намеру і збіраецца «абараняць Украіну ад расійскіх акупантаў».

Неабходна адзначыць, што ў Львоўскай вобласці знаходзіцца жонка Парфянкова з 11-месячным дзіцем.

У 2011 годзе Парфянкоў быў асуджаны ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Яго прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, але ў жніўні таго ж года асуджаны выйшаў на волю на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Пасля гэтага былы палітзняволены неаднаразова праследваўся з боку ўлад, што праваабаронцы разглядаюць як помсту і спробу ціску на грамадскіх актывістаў. 

Парфянкоў быў узяты пад варту 5 снежня 2013 года падчас абнародавання прыгавору па арт. 421 КК (невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду). Прыгавораны да года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Некалькі апошніх месяцаў Парфянкоў даседжваў тэрмін у адзіночнай камеры. Актывіст быў вызвалены 5 снежня, год прэвентыўнага нагляду быў яму прызначаны яшчэ ў калоніі ў Горках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?