20.12.2014 / 18:17

Onliner.by выключаны паводле рашэння Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце; сайт запрацаваў на onliner.ru абноўлена 36

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Беларусі прыняў рашэнне аб выключэнні Onliner.by з рэестра нацыянальнай даменнай зоны за парушэнне заканадаўства аб гандлю. Пра гэта паведамлена на сайце ААЦ.

«У сувязі з выяўленымі Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь парушэннямі уладальнікам інтэрнэт-рэсурсу onliner.by заканадаўства аб гандлі, у тым ліку таго, якое рэгулюе парадак рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, і непрыняцці ў раней устаноўленыя тэрміны мер па іх ліквідацыі, 20 снежня 2014 прынята рашэнне аб выключэнні адпаведнага даменнага імя з рэестра нацыянальнай даменнай зоны».

Галоўны рэдактар Onliner.by Дзяніс Блішч пакуль не можа пракаментаваць сітуацыю:

Onliner.by быў, поруч з Tut.by, найбольш наведваным беларускім інтэрнэт-парталам. Ён не пісаў на палітычныя тэмы.

Ён узнік на базе папулярнай платформы інтэрнэт-крамаў. У сваёй інфармацыйнай частцы ён вычарпальна асвятляў тэмы грамадства і эканомікі.

Заснавальнік Tut.by (у склад якога ўваходзіць і гандлёвая пляцоўка Kupi.Tut.by) Юрый Зісер так пракаментаваў сітуацыю:

«З паведамленняў не вельмі зразумела, што менавіта яны парушылі. Упэўнены, што ім усё вернуць. Момант для рэпрэсій толькі абраны дзіўны: у лепшыя гандлёвыя дні года. Не ведаючы дакладна прычыну закрыцця, не бяруся прадказаць лёс іншых гандлёвых пляцовак і навінавых сайтаў. На сайце ААЦ вісіць навіна, з якой відаць, што былі нейкія парушэнні па лініі Мінгандлю. Упэўнены, яны папраўныя».

***

Увечары сёння ж сайт аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru. На той жа адрас карыстальнік перанакіроўваецца з дамена Online.by.

«Нашая рэдакцыя будзе працаваць па адрасе Onliner.ru з заўтрашняга дня і да вырашэння праблемнай сітуацыі, — пішацца ў сацсетках «Анлайнера». — Будуць зачыненыя ўсе асабістыя профілі карыстальнікаў (то значыць форум і камэнтары выключаныя) — з-за сертыфікатаў бяспекі. Тэхнічная праблема».

На Onliner.ru дасяжныя навіны і архіў форуму, але недасяжныя каталог ды барахолка.

0
1кг / Адказаць
20.12.2014 / 17:44
Цяпер гэта ofliner (
0
мигелито / Адказаць
20.12.2014 / 17:56
Безусловно за последние несколько суток Onliner.by показал себя даже не столько самым информированным ресурсом благодаря корреспондентам, сколько благодаря своему форуму. Когда люди получают информацию и делятся ею моментально, выдвигают свои версии происходящего, ни какому центру за ним не угнаться, и отсюда просто уничтожение легальной площадки.
0
Коньнік Пагоні / Адказаць
20.12.2014 / 17:56
Трэ да плошчы выходзіць на плошчу. КОЛЬКІ МОЖНА ТРЫВАЦЬ?
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру