Да фінансавага крызісу Расію прывяло не столькі падзенне цэнаў на нафту, колькі страта грамадствам свабоды і даверу да ўлады.

Такое меркаванне выказаў Міхаіл Хадаркоўскі ў заяве да гадавіны свайго вызвалення з месцаў пазбаўлення волі. Заява апублікаваная 20 снежня на сайце Хадаркоўскага.

«Так, падаюць цэны на нафту. Але ўзровень жыцця ў Расіі падае катастрафічна не з-за гэтага. У Нарвегіі ці нават Нігерыі, якія прыкладна так жа залежаць ад нафты як Расія, валюта звалілася на 12-15%. Грамадзяне не страцілі дзве траціны зберажэнняў і даходаў. Няма панікі на біржы, стаўка не ўзлятае да 17%», — гаворыцца ў заяве.

Сапраўдную прычыну крызісу Хадаркоўскі бачыць у тым, што «Гэтай ўладзе больш ніхто не давярае. Ні ўнутры краіны, ні звонку.

Нават тыя, хто на словах дэманструе гарачую падтрымку курсу Пуціна, бягуць у абменнікі, пакуль курс даляра не вырас яшчэ больш».

Толькі пры свабодным узаемадзеянні людзей, лічыць Хадаркоўскі, «магчыма стварэнне багацця і дабрабыту.

Пры гэтым за апошнія дзесяць гадоў, на яго думку, Расія «адмовілася ад волі нібыта на карысць дабрабыту», пацвярджаючы свой выбар тэзісамі пра тое, што «сапраўднай свабоды нідзе няма», а «простыя людзі да яе не гатовы».

Свабоду, як сцвярджае экс-кіраўнік ЮКАСа, «прамянялі на моцную руку», спадзеючыся, што яна «будзе карміць, а не душыць».

Аднак расійская ўлада «хоча вырашаць, з кім яе грамадзяне павінны весці бізнес, ад каго атрымліваць сродкі на грамадскую дзейнасць, каго лічыць адным, а каго ворагам», сказаў Хадаркоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?