20.12.2014 / 20:01

Вольгу Мікалайчык за акцыю ва ўгодкі Плошчы-2010 аштрафавалі на 2 мільёны 1

Суд над рэжысёрам Вольгай Мікалайчык 20 снежня ўсё ж такі адбыўся.

Калі Вольгу раніцай прывезьлі з Маскоўскага РУУСа ў суд, высьветлілася, што згубіўся пратакол. Паседжаньне перанесьлі на 14-ю гадзіну. Пратакол так і не знайшлі, таму склалі новы. Вольга яго не падпісала, таму што, на яе думку, там было шмат нестыковак: сьцяг быў названы бела-чырвоным, паводле дакумэнта, у 21:03 паступіў сыгнал у міліцыю пра несанкцыянаваны пікет, а ў пратаколе напісана, што затрымалі Вольгу ў 20:30. Сьведкі з боку міліцыянтаў у Маскоўскі суд так і не зьявіліся.

Тым ня менш, а 17-й гадзіне судзьдзя Тацяна Мотыль пачала разгляд справы. Дзякуючы адвакату, некаторыя нестыкоўкі ўдалося зьняць. Прыкладна паўгадзіны доўжылася паседжаньне. У выніку судзьдзя аштрафавала Вольгу Мікалайчык на 2 мільёны рублёў.

Вольга Мікалайчык была затрыманая ўвечары 19 сьнежня каля Чырвонага касьцёлу, дзе ладзілася акцыя памяці падзей 19 сьнежня 2010 году.

0
умора / Адказаць
21.12.2014 / 01:10
Тым, хто затрымліваў, дадуць са штрафа прэмію? Ці на сервіз у палацык пойдуць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру