21.12.2014 / 16:54

Байнэт збірае подпісы за вяртанне Onliner.by 19

На сайце Change.org ідзе збор подпісаў за вяртанне даменнага імя Onliner.by у нацыянальную даменную зону Беларусі.

Калектыў Onliner.by. Фота з сацыяльных сетак

«Вярніце сайт Onliner.by ў Рэестр Рэспублікі Беларусь, сайт быў вельмі карысны для ўсіх жыхароў Беларусі, мора карыснага і самая вялікая Барахолка ў Беларусі», — пішацца ў петыцыі.

На момант публікацыі пад петыцыяй паставілі віртуальныя подпісы 4 тысячы карыстальнікаў.

У хуткім часе адміністрацыя рэсурсу пацвердзіць новы, болей поўны тэкст петыцыі. У ім аўтар кажа, што акрамя каталогу тавараў Onliner.by гэта таксама інфармацыйны рэсурс, што піша на тэмы «Людзі», «Аўто» ды «Нерухомасць», якія не адносяцца да продажаў, а таксама ўтрымлівае форум ды барахолку, дзе інфармацыю публікуюць фізічныя асобы.

Даменнае імя Onliner.by было выключанае з нацыянальнай даменнай зоны увечары 20 снежня паводле вырашэння Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце.

Як патлумачыла намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч, міністэрства на працягу года неаднаразова выносіла папярэджанні гэтай пляцоўцы. Паводле яе слоў, менавіта пляцоўкі накшталт Onliner.by спрыяюць таму, каб сегмент рынку захліснуў галапуючы скачок цэн.

«Анлайнер» часткова аднавіў дзейнасць на домене Onliner.ru.

На той жа адрас карыстальнік перанакіроўваецца з дамена Online.by. На Onliner.ru дасяжныя навіны і архіў форуму, але недасяжныя каталог ды барахолка.

Галоўны рэдактар «Анлайнера» Дзяніс Блішч у афіцыйнай заяве кажа, што выступае за цывілізаванае развіццё інтэрнэт-гандлю і абарону правоў спажыўцоў ды робіць усё, каб адпавядаць патрабаванням Мінгандлю, у тым ліку па прасоўванні айчынных тавараў. Мы аператыўна укараняем шэраг зменаў на сайце, прадпісаных Міністэрствам гандлю.

Аляксандр Арсёнаў

0
алекс / Адказаць
21.12.2014 / 17:36
Вот потому и закрыли что сайт быу вельми карысны. Рынок и автократия понятия несовместимые.
0
Алесь / Адказаць
21.12.2014 / 18:01
Навошта яго вяртаць ? Ён нарэшце стаў па-за палітыкай, як і хацеў :)))
0
Ігар / Адказаць
21.12.2014 / 20:17
Дзе падпісацца, каб гэта траліная балота не аднаўлялі?
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру