З 1 студзеня 2008 года Харватыя скасавала абавязковую вайсковую службу. Гэты крок дазволіць краіне атрымаць запрашэнне на ўступленне ў НАТО ўжо ў красавіку 2008 года, спадзяюцца ў Харватыі.

Зараз у харвацкім войску будуць служыць толькі добраахвотна. Пры гэтым у міністэрстве абароны краіны ўжо заявілі, што чакаюць вялікага попыту на ваенныя прафесіі. Па іх дадзеным, служыць захоча больш людзей, чым гэта трэба для забеспячэння бяспекі. Збольшага гэта можа быць звязана з тым, што з 2008 года ў войска будуць браць і жанчынаў.

Парламент Харватыі ўхваліў пераход на добраахвотную вайсковую службу 4 кастрычніка 2007 года. Першапачаткова на прафесійнае войска Харватыя хацела перайсці да 2010 году, але потым было вырашана паскорыць гэты працэс.

На 2007 год у харвацкім войску служыла амаль 33 тысячы чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?