У Лондане абрабаваны аўкцыённы дом Christies, у ліку выкрадзеных каштоўнасцяў — вырабы Фабержэ.

Рабаванне, аб якім стала вядома сёння, было здзейснена ў ноч на 7 снежня, паведамляе Daily Mail. Паліцыя вядзе расследаванне, аднак пакуль злачынцы не знойдзеныя.

Злодзеяў зафіксавалі камеры назірання, але паліцыя не змагла іх ідэнтыфікаваць.

Каштоўнасці і прадметы антыкварыяту могуць ацэньвацца ў суму ад некалькіх соцень тысяч фунтаў стэрлінгаў да аднаго мільёна фунтаў (прыблізна 1,5 млн даляраў).

Прадметы Фабержэ даволі часта прысутнічаюць у ліку лотаў «рускіх таргоў», якія адбываюцца два разы на год. У 2007 годзе гадзіннік ў выглядзе яйка фірмы Фабержэ (на фота), выраблены для сям'і Ротшыльдаў, сышоў з малатка за рэкордныя 8,9 мільёна фунтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?