«Сёння ў насельніцтва ёсць выбар — ці не купляць даляры, або купіць іх з 30%-й камісіяй. У нас у краіне столькі даляраў няма і не можа быць, каб задаволіць запыты на валюту ў поўнай патрэбнасці», — заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у нядзелю ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Ён нагадаў, што камісія не спаганяецца толькі пры куплі валюты для разлікаў па здзелках з імпартам нафты, нафтапрадуктаў, электраэнергіі і газу. «Такім чынам, энергетыка абароненая», — сказаў кіраўнік урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?