Целы 19‑гадовага маладога чалавека і 15‑гадовай школьніцы былі знойдзены 2 студзеня ў 8.25 у адным з гаражоў па завулку Заводскі ў Кобрыне.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры раёна, целы маладых людзей у аўтамашыне «Аўдзі‑100» без прыкметаў гвалтоўнай смерці знайшоў гаспадар гаража (бацька загінулага юнака), калі раніцай прыйшоў у гараж за аўтамабілем.

Паводле папярэдніх звестак, смерць наступіла з 1.00 да 2.00 2 студзеня ад атручэння чадным газам ад рухавіка аўтамашыны, які працаваў. Трупы адпраўлены ў морг. Праверку праводзіць пракуратура раёна.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0