Галоўны рэдактар «МГ» Алег Клімаў так тлумачыць сытуацыю: «Белсаюздрук» прапанаваў нам загадзя нявыгадныя эканамічныя ўмовы. Яны прапанавалі нам павысіць цану на газэту ў два разы, тады як Камітэт па цэнах дазволіў павышаць кошт выданьня толькі на 0,5 % у месяц. Таму прычыны абсалютна эканамічныя. Цяпер засяродзімся над працай над інтэрнэт‑вэрсіяй газэты. Ужо ў студзені плянуецца, што сайт займее новы дызайн, будзем далей разьвівацца ў гэтым накірунку. Спадзяюся, што калектыў аўтараў выданьня застанецца ранейшым».
«Музыкальная газета» выходзіла ад 1996 году, за гэты час выйшаў 491 нумар. Апошнім часам наклад вагаўся ў межах 2,5 тысяч асобнікаў. Напрыканцы 1990‑ых газэта выходзіла тыражом 20 тысяч асобнікаў.