03.01.2008 / 14:52

Лукашэнка зацьвердзіў Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2008 год

Прагназуецца, што стаўка рэфінансаваньня да канца году не перасягне 7-9 працэнтаў гадавых.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 снежня ўказам нумар 687 зацвердзіў Асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2008 год. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

У Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палітыкі вызначана, што ў 2008 годзе, як і ў папярэднія гады, мэта грашова-крэдытнай палітыкі - абарона і забеспячэнне ўстойлівасці беларускага рубля, яго пакупной здольнасці і курсу адносна замежных валют.

Прагназуецца, што змяненні афіцыйнага абменнага курсу рубля да долара ЗША складуць плюс/мінус 2,5 працэнта, стаўка рэфінансавання да канца 2008 года не перасягне 7-9 працэнтаў гадавых, стаўкі па новавыдаваемых банкамі крэдытах - 10-12 працэнтаў гадавых, па новапрыцягваемых тэрміновых дэпазітах - 7-10 працэнтаў гадавых.

Прырост рублёвай грашовай масы складзе 34-38 працэнтаў, шырокай грашовай масы - 33-37 працэнтаў, рублёвай грашовай базы - 29-33 працэнты, рэсурснай базы банкаў - 33-37 працэнтаў.

Крэдытаванне банкамі эканомікі ўзрасце на 36-41 працэнт. Пры гэтым аб'ём інвестыцыйнага крэдытавання дасягне Br5,3-5,7 трлн. Крэдытаванне банкамі жыллёвага будаўніцтва ацэньваецца ў аб'ёме Br2,7 трлн., у тым ліку льготнае - Br2,5 трлн.

Прыярытэтным напрамкам застанецца крэдытаванне банкамі экспартаарыентаваных арганізацый, праектаў і важнейшых мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады, жыллёвага будаўніцтва, падкрэслілі ў прэс-службе прэзідэнта. Далейшае развіццё атрымае спажывецкае крэдытаванне.

БЕЛТА

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру