Фота: youphil.com

Фота: youphil.com

У суботу, 20 снежня старонка сходу ў падтрымку Навальнага на Facebook была заблакаваная сацыяльнай сеткай па патрабаванні Генпракуратуры. Такое дазваляе ў дасудовым парадку расійскі закон, прыняты ў 2013 годзе.

Вырашэнне сацыяльнай сеткі аб блакіроўцы асудзілі экс-пасол ЗША ў Расіі Майкл Макфол і рэдакцыі некаторых выданняў, у ліку якіх уплывовы The Washington Post.

Як паведамілі каналу «Дождж» знаёмыя з сітуацыяй крыніцы, абмеркаванне адбывалася ў штаб-кватэры Facebook. Было вырашана не блакаваць усе наступныя старонкі прыхільнікаў Навальнага. Кампанія ўсведамляе, што гэта можа прывесці да поўнай блакіроўкі сацсеткі ў Расіі, ды гатовая да такіх рызыкаў.

Паралельна іншая крыніца паведаміла тэлеканалу пра тое, што 22 снежня Twitter прыняў рашэнне не блакаваць старонкі прыхільнікаў Навальнага. Карыстальнікам будуць перадавацца лісты з патрабаваннем Раскамнагляду аб выдаленні інфармацыі, але сама сацсетка не будзе ўжываць санкцый да парушальнікаў.

«Вырашаюцца больш сур’ёзныя пытанні, чым блакіроўкі твітаў», — патлумачыла крыніца «Дажджу» ды намякнула, што пытанне перайшло на ўзровень міжнародных адносін Расіі і ЗША.

У сярэдзіне 2014 года аб адмове ад блакіровак суполкі Навальнага паведаміў Павед Дураў, на той момант дырэктар сацсеткі «УКантакце». Праз пяць дзён пасля заявы Дураў быў звольнены з пасады. Заснавальнік і экс-дырэктар «УКантакце» пакінуў Расію і прыняў грамадзянства Сэнт-Кітс і Нэвіс, а сацыяльную сетку цалкам выкупіла кампанія Mail.ru. Павел Дураў далучыўся да крытыкі блакіроўкі прыхільнікаў Навальнага на Facebook.

У нядзелю, 21 снежня і «УКантакце» атрымаў патрабаванні Раскамнагляду закрыць старонкі, на якіх згадваецца Навальны. Па звестках сузаснавальніка сацсеткі Мікалая Дурава, за 5 гадзін паступіла 53 лісты.

Аляксея Навальнага, заснавальніка Фонду барацьбы з карупцыяй, і яго брата Алега судзяць па абвінавачанні ў махлярстве па «справе Іў Рашэ». Ім пагражае да 9 і 8 гадоў адпаведна. Прысуд будзе абвешчаны 15 студзеня. У пятніцу, 19 снежня Навальны прамовіў апошняе слова на судзе.

Незалежныя эксперты лічаць справу сфабрыкаванай. Навальны — адзін з самых папулярных лідараў апазіцыі Пуціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?