Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 4 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, 5—10 м/с, па паўднёвым захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 11—17°С, пры праясненнях па Віцебскай і Магілёўскай абласцях да мінус 20°С; днём мінус 8—14°С.

Заўтра ў Мінску будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 13—15°С, днём мінус 9—11°С.

У наступныя двое сутак, 5 і 6 студзеня, па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

5 студзеня пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, 4—9 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 11—17°C, пры праясненнях па ўсходзе да мінус 20°C; днём мінус 7—12°C, месцамі да мінус 15°C.

6 студзеня днём па захадзе снег, мяцеліца. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, 6—11 м/с, месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 8—14°C, па ўсходзе да мінус 16—18°C; днём мінус 4—10°C, па ўсходзе да мінус 13°C.

5 студзеня ў Мінску чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, без істотных ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?