Стаўка адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, за выключэннем тых, хто здае кватэры на суткі, у Мінску з 1 сакавіку 2015 павялічыцца на 15%. 

Як расказаў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў, пры падрыхтоўцы праекта рашэння праведзены аналіз даходаў плацельшчыкаў адзінага падатку.

Выручка асобных прадпрымальнікаў за дзевяць месяцаў бягучага года павялічылася ў 1,2-1,3 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года. Пры гэтым у 38% ІП даходы ў 30 разоў перавысілі суму адзінага падатку, і яны дадаткова пералічылі ў бюджэт Br17,6 млрд.

Для ІП, якія здаюць на суткі 1-2-пакаёвыя кватэры, падатак складзе Br900 тыс., за трохпакаёўку — Br1,8 млн. А за здачу такіх жа кватэр, але ў пятай эканоміка-планіровачнай зоне, падатак прадугледжаны меншы: Br760 тыс. і Br1,5 млн адпаведна.

Чаканыя паступленні адзінага падатку ў 2015 годзе прагназуюцца ў памеры Br230 млрд, у бюджэт Мінска дадаткова паступіць звыш Br30 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?