Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі створаць у Беларусі ў 2015 годзе. Адпаведная пастанова Саўміна прынята 20 снежня 2014 года.

Навукова-практычны цэнтр аб'яднае ў сабе дзіцячую кардыяхірургію РНПЦ «Кардыялогія» і дзіцячы хірургічны цэнтр 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Штогод на базе РНПЦ «Кардыялогія» медыцынская дапамога аказваецца больш чым 7 тыс. дзяцей, у тым ліку звыш 1,2 тыс. дзяцей з прыроджанымі парокамі атрымліваюць тут аператыўнае лячэнне. У дзіцячым хірургічным цэнтры за год абследуюцца і атрымліваюць хірургічнае лячэнне больш за 8 тыс. маленькіх пацыентаў. Пры гэтым значнай колькасці дзяцей патрабуецца аказанне адначасова хірургічнай дапамогі як урачамі-хірургамі, так і ўрачамі-кардыяхірургамі. Сусветны вопыт работы дзіцячых хірургічных цэнтраў паказвае, што найлепшы вынік у лячэнні такіх дзяцей дасягаецца ў цэнтрах, на базе якіх сканцэнтраваны ўсе віды хірургічнай дапамогі.

«Такім чынам, стварэнне РНПЦ дзіцячай хірургіі з 1 студзеня 2015 года стане новым імпульсам у развіцці гэтага напрамку медыцыны і будзе садзейнічаць распрацоўцы, апрабацыі і ўкараненню ў практычную дзейнасць новых метадаў аказання комплекснай хірургічнай дапамогі, што ў выніку палепшыць даступнасць і якасць аказання высокаспецыялізаванай медыцынскай дапамогі дзецям», — адзначылі ва ўрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?