22.12.2014 / 22:53

Мова наша. Типичные ошибки белорусского языка за декабрь — 2 5

Штотыдзень мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

3D-друк (праз злучок)

Героі-3, Дом-2 (пішам праз злучок)

бранхітУ, ракУ (усе хваробы маюць канчатак -у ў родным склоне)

МядзеЛ, з МядзеЛА, у МядзеЛЕ (горад)

інтэрпрЭтацыя

кіндАр-сюрпрыз

даследАваць, расследАваць, даследАванне, абследАванне

лепш галоўная бухгалтарка, а не галоўны бухгалтар, інспектарка, а не інспектар і г.д. (калі яна жанчына)

фаршУ, шакаладУ (рэчывы), лімітУ, рухУ, экшнУ (абстрактныя паняцці), анёлА, боханА, кошыкА, МінскА, КіевА (прадметы, асобы, гарады) (родны склон адзіночнага ліку мужчынскага роду)

Ветхій завет (рас.) = Стары закон, Стары запавет (бел.)

грэцкія крупы, але грэчаская мова, па-грэчаску

каму? мужчынУ

«падчас» пішам разам

даручэнне, а не паручэнне

«пункты» збору, «пункты» раздачы лепш, чым «кропкі» раздачы, збору. «Кропка» пераважна ўжываецца толькі ў сэнсе знака пунктуацыі. 

з'Імчым, з'Інеў (апостраф + і пасля прыстаўкі з-), але падЫгралі, сЫгралі, дэзЫнфармацыя. міжІнстытуцкі

пераламленне святла, а не праламленне

па стылІ, па домЕ, бежучы па лязЕ, па днЕ мора

МаЙсей, Масей, а не Маісей

заслугоўваюць, а не заслужваюць

распаўсюджВанне спайсаў (а не распаўсюджанне)

лепш ужываць «сядаць», чым «садзіцца»

паўгода, а не паўгады

0
Міколаас / Ответить
23.12.2014 / 00:19
дзіўны (-ая) пазіцыя стыль-рэдактара. Бо калі адназначна пішаш грэчаскі, то пісаць дырэктарка нельга: толькі дырэктар. Калі б стыль-рэдактар ваш працаваў у дзяржаўнай установе, то ягоныя тэксты таксама правілі б: ніхто б яму (ёй) не дазволіў пісаць: дырэктарка. Знайдзіце мне на Белта канцлерку Мэркель. Пераламленне сустракаецца ў акадэмічнай мове рэдка, у параўнанні з праламленнем, таму не бачу падстаў забараняць праламленне.
0
ЯНКА / Ответить
23.12.2014 / 01:27
. Ага-а, дык усёткі «інтэрпрэтацыя», а не «інтэртрэпацыя»! .
0
Lol / Ответить
23.12.2014 / 01:38
Й тут памылак зрабілі....
Показать все комментарии/ 5 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера