Фота ostro.org

Фота ostro.org

У ноч на аўторак, 23 снежня, у 01.40, у Марыупалі (Украіна) здзейснены падрыў чыгуначнага моста праз раку Кальчык на 1260 км чыгуначнага перагону.

Як паведаміў Марыупальскі гарсавет, у выніку выбуху пашкоджана апора моста.

Рух цягнікоў у раён чыгуначнага вакзала і марскога гандлёвага порта часова прыпынены. Ахвяраў няма. Спецслужбы кваліфікуюць выбух як тэракт.

У тую ж ноч на вуліцы Заазернае здзейснены напад на ахоўнікаў камбіната «Азоўсталь». Адзін ахоўнік быў забіты, яшчэ адзін - паранены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?