Малюнак да гульні S.T.A.L.K.E.R: Кліч Прыпяці

Малюнак да гульні S.T.A.L.K.E.R: Кліч Прыпяці

У 2011 годзе, пасля выпуску папулярных ва Ўсходняй Еўропе гульняў у сусвеце S.T.A.L.K.E.R «Чыстае Неба» і «Кліч Прыпяці», кампанія GSC Gameworld прыпыніла дзейнасць.

На той момант вялася распрацоўка S.T.A.L.K.E.R 2 – паўнавартаснай новай версіі, а не дапаўнення кшталту «Чыстага Неба» і «Кліча Прыпяці».

Але кампанія і яе заснавальнік у прыватнасці вырашылі, што гульня не можа быць завершаная на чаканым узроўні, камандзе не хапала пэўных людзей.

Насамрэч, кампанія была бліжэй да пачатку распрацоўкі гульні, чым да завяршэння, сцвярджае Елтышаў: сцэнарыст арыгінальнага «Сталкера» прадставіў цалкам гатовы сцэнар, на 70-80% гатовы новы графічны рухавік, але акрамя таго карысных напрацовак было мала.

Была праблема і ў зацікаўленасці выдаўцоў: фінансаванне прапаноўвалася пасля прадстаўлення альфа-версіі гульні, але кампанія не была ўпэўненая, што атрымае грошы пасля гэтага этапу.

З правамі на «Сталкера» пачаўся хаос.

Правамі працягваў валодаць заснавальнік GSC Сяргей Грыгаровіч, але аб распрацоўцы «нашчадкаў Сталкера» абвесцілі дзве кампаніі выхадцаў з GSC, адна – двойчы.

Як сцвярджае Елтышаў, кампанія West Games, што двойчы збірала грошы на «новага Сталкера» (Areal і Stalker Apocalypse), насамрэч мае супрацоўнікаў, звязаных з сусветам «Сталкера».

Але тыя працавалі над браўзернай флэш-гульнёй, якая мусіла падагрэць інтарэс да «Сталкер-2» падчас распрацоўкі апошняга. Паводле яго слоў, GSC лёгка выйграла бы суд, калі б захацела.

«Не ведаю, аб чым яны думалі, калі пачыналі тое», – кажа Елтышаў пра збор грошаў на гульню Areal.

Зараз GSC мае ўкамплектаваны штат і працуе над пакуль не нансаванай гульнёй.

«Мы верым у сваіх фанатаў. Рынак, на які мы працуем, старамодны. Гэта не 16-гадовыя, гэта людзі па 25-40 год», – распавядае Елтышаў. Гэта будзе паўнавартасная платная гульня, ніякіх умоўна-бясплатных гульняў.

Кампанія не думае выязджаць з Украіны, як тое зрабілі іх калегі A4 Games:

«Мы застаемся тут. Гэта цяжкі час для Ўкраіны, але гэта добры час, каб ганарыцца тым, што ты ўкраінец».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?