На інтэрнэт-аўкцыёне з’явіліся ў продажы новыя здымкі, зробленыя нямецкімі жаўнерамі на беларускай зямлі.

Цяпер прадаюцца фота, што тычацца Ляхавіцкага раёна: вёсак Крывошын, Востраў і іх ваколіц.

Асабліва цікавыя здымкі Царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Крывошыне (пабудаванай яшчэ ў 1670 годзе). Храм паказаны з розных ракурсаў, а таксама з сярэдзіны.

Таксама ёсць здымак драўлянай Петрапалаўскай царквы ў Востраве, якая таксама захавалася праз усе віхуры стагоддзяў да сённяшніх дзён.

Маецца фота ўрочышча Рэпіхава каля Крывошына. Сёння там знаходзіцца парк пры былой сядзібе Патоцкіх. Аднак па здымку бачна, што сярод урочышча былі і пахаванні нямецкіх жаўнераў.

Большасць здымкаў каштуе 1,99 еўра.

Прадавец аўкцыёну пад нікам — antikpostkarte1940. 

Востраў.

Востраў.

Востраў. Царква.

Востраў. Царква.

Лясная дарога. Калючы дрот.

Лясная дарога. Калючы дрот.

Рэпіхава. Могілкі.

Рэпіхава. Могілкі.

Невядомыя магілы

Невядомыя магілы

Невядомыя могілкі.

Невядомыя могілкі.

Востраў.

Востраў.

Акопы.

Акопы.

Востраў.

Востраў.

Крывошын.

Крывошын.

Крывошын.

Крывошын.

Крывошын. Царква.

Крывошын. Царква.

Крывошын. Алтар царквы.

Крывошын. Алтар царквы.

Востраў.

Востраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?