Яшчэ ў сярэдзіне 2013 года «Рыцары Старой Рэспублікі», распрацаваная для Xbox і персанальных камп’ютараў у 2003 годзе, выйшла для iPhone i iPad. Версія для Android з’явілася толькі праз паўтары гады.

Android-версія ў два разы танней за iOS-версію: 5 даляраў супраць 10.

«Рыцары Старой Рэспублікі» – ролевая гульня ад трэцяй асобы. Працэс гульні адбываецца ў рэальным часе з актыўнай паўзай, але баі пралічваюцца пакрокава па сістэме D&D. Гулец трапляе ў «далёкую-далёкую галактыку» за 4 тысячы год да падзеяў кінаэпапеі падчас канфлікту Рэспублікі з сітхамі. Гулец можа прыняць як светлы, так і цёмны бок Сілы.

Многія выданні назвалі «Рыцараў Старой Рэспублікі» гульнёй года-2003.

Ідэі гульні сёння працягвае ўмоўна-бясплатная анлайн-RPG «Старая Рэспубліка», якая на жнівень 2014 года мела больш за мільён месячнай аўдыторыі.

На планшэты і смартфоны афіцыйна перанесена нямала класічных відэагульняў з камп’ютараў і кансоляў: некалькі частак Grand Theft Auto (GTA III, Vice City, San Andreas), некалькі гульняў серыі Final Fantasy, Worms, Carmageddon, Baldur's Gate (першая і другая часткі), Bard’s Tale, XCOM: Enemy Unknown, Syberia, Max Payne і і многія іншыя. Анансаваны выхад Heroes of Might and Magic III для планшэтаў. З дапамогай праграм-эмулятараў можна запусціць практычна ўсе гульні для кансоляў да пятага пакалення (да першай Sony Playstation).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?