Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Босніі сем дзяўчатак ва ўзросце ад 13 да 14 гадоў зацяжарылі падчас экскурсіі ў Сараева.

Раз'юшаныя бацькі патрабуюць ад школы і настаўніка, які вучняў суправаджаў, тлумачэнняў, як гэта магло адбыцца, піша Daily Mail.

Вучні школы з Баня-Лукі прабылі ў сталіцы краіны, Сараеве, пяць дзён.

Школа адвезла 28 дзяўчатак у Сараева, каб тыя пахадзілі там у музеі і тэатры. У вольны час частка дзяўчатак пазнаёмілася з маладымі людзьмі, з якімі яны займаліся сэксам.

У Босніі пачалася бурная дыскусія наконт прапанаванай у школах сэксуальнай адукацыі. Па словах чыноўнікаў сферы аховы здароўя і адукацыі, у апошні час пачасціліся выпадкі цяжарнасці дзяўчынак ад 13 да 15 гадоў.

«Непаўналетнія ўсё часцей зацяжарваюць, чым могуць сапсаваць сваё здароўе і рэпутацыю школы», — кажа гінеколаг Сенад Мехмедбасіч.

Ён дадаў, што непаўналетнія больш вучацца сэксу на практыцы, чым на ўроках па сексуальным выхаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?