Латвійская армія ўзброіцца 12,7 мм кулямётамі Browning M2HB-QCВ, гаворыцца ў размешчанайна сайце mod.gov.lv інфармацыі пра вынікі тэндэру.

M2HB у канадcкай арміі.

Выйграла конкурс бельгійская кампанія FN Herstal — вядомы пастаўшчык і распрацоўшчык стралковай зброі. Кошт кантракту — 1,81 мільёна еўра.

Годам раней латвійцы набылі невялікую партыю гэтых кулямётаў разам са стваламі, якія дазваляюць ужываць халастыя патроны. Тады за кожны кулямёт Латвія заплаціла прыкладна 32 300 еўра.

Browning M2 былі распрацаваныя яшчэ ў канцы Першай сусветнай вайны і аказаліся настолькі паспяховымі, што дагэтуль у розных мадыфікацыях служаць па ўсім свеце, у тым ліку ў складзе самай багатай арміі - арміі ЗША.

Browning M2HB-QCВ — сучасная мадэль класічнай зброі з магчымасцю хуткай замены ствала. Тэмп стральбы кулямёта са стужкавым сілкаваннем — 485-35 стрэлаў у хвіліну, эфектыўная далечыня - 1 800м.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?