Сёньня быў затрыманы падазраваны ў забойстве 7-гадовай Ірыны Кружэльнай, якая зьнікла ў Лагойскім раёне 23 лістапада.

У той жа час у лесе недалёка ад вёскі, дзе жыла дзяўчынка, міліцыянты знайшлі яе цела. Абставіны сьмерці пакуль невядомыя. На целе выяўленыя сьляды гвалту. Пра гэта «Эўрарадыё» паведаміў першы намеснік Лагойскага РУУС Уладзімер Жданеня.

«Падазраванага затрымалі тут на лецішчах. У дадзены момант ён дае паказаньні. Пакуль ён проста падазраваны, але імавернасьць, што забойца менавіта ён, вельмі вялікая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?