Тэмпы росту эканомікі ЗША ў трэцім квартале пераўзышлі прагнозы. Паводле афіцыйных звестак, ВУП краіны за тры месяцы вырас на 5% у гадавым вылічэнні замест прагназаваных 3,9%.

Гэта самыя высокія тэмпы росту амерыканскай эканомікі за апошнія 11 гадоў і звязаныя яны ў тым ліку і з прыкметным павелічэннем спажывецкіх выдаткаў.

У другім квартале рост ВУП краіны склаў 4,6%.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?