Заўтра ў Кастрычніцкім судзе Гродна адбудзецца разгляд крымінальнай справы прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча па нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч два месяцы знаходзіўся ў вышуку і пасля свайго затрымання ў Менску адбывае адміністрацыйны арышт у ваўкавыскім ізалятары. Яго арыштавалі на пяць сутак. Заўтра ж, падчас разгляду крымінальнай справы ў Кастрычніцкім судзе Гродна яму, напэўна, зменяць меру стрымання.

Мікалай Аўтуховіч лічыць справу супраць сябе цалкам сфабрыкаванай. На думку прадпрымальніка, улады яму помсцяць, бо ён ініцыяваў пракурорскую праверку дзейнасці раённай падатковай інспекцыі, якую падазраваў у карупцыі і службовых фальсіфікацыях. Пасля гэтага падатковая інспекцыя наклала на ягоную аўтаперавозачную фірму «Ніка-Транс» страшэнныя санкцыі, каб знішчыць ягоны бізнэс. Але некакорны Мікалай Аўтуховіч з пераменным поспехам адбіваў тыя санкцыі ў судах, праводзіў акцыі пратэсту і галадоўкі.

Каб заткнуць рот непакорнаму прадпрымальніку, супраць яго ў кастрычніку мінулага года ўзбудзілі крымінальную справу па ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. І гэта нягледзячы на тое, што камісія эканамічных эспертаў, прызначаная самімі ж мясцовымі ўдадамі, істотных парушэнняў дзейнага заканадаўства ў працы фірмы Аўтуховіча летась не выявіла.

Вацлаў Галімскі

pahonia.promedia.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0