Кадр з тэлесерыялу «Разысціся ва ўсю» («Breaking Bad»)

Кадр з тэлесерыялу «Разысціся ва ўсю» («Breaking Bad»)

На электронную пошту жанчыны прыйшоў ліст з віншаваннямі: маўляў, яна выйграла 500 тысяч фунтаў стэрлінгаў (777 тысяч даляраў) у анлайн-латарэю. Каб атрымаць грошы, трэба было нібыта аплаціць паслугі па афармленні дакументаў.

Траншамі па 1500-2000 даляраў жанчына раз за разам пераводзіла грошы, каб атрымаць абяцаны выйгрыш. Яе не здзівіла тое, што яна не брала ўдзел ні ў якіх анлайн-латарэях.

У міліцыю жанчына звярнулася толькі тады, калі пералічыла за мяжу каля 40 тысяч даляраў.

Частка грошаў была знятая ў Вялікабрытаніі, частка – у Нігерыі (некалі сусветным лідары па распаўсюду спаму).

Міліцыя ўзбудзіла справу па ч.3 арт.209 Крыминальнага кодэксу «Махлярства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?