24.12.2014 / 15:45

У Салігорску ў вышук абвясцілі суддзю 11

У горадзе яго памятаюць у тым ліку па судах над палітычнымі актывістамі.

Сяргей Самуйлік, фота shahter.by.

На стэндзе міліцыі ў Салігорску з’явілася інфармацыя, што ў вышук абвешчаны Самуйлік Сяргей Мікалаевіч, 1980 г.н., ураджэнец Пінска. 15 снежня прыкладна ў 7.30 ён пайшоў на працу, пасля чаго знік.

Сяргей Самуйлік — суддзя Салігорскага раённага суда. «Нічога не магу сказаць», — заявіла старшыня суда Наталля Халадок.

Фота vk.com/angel_soligorsk.

Валанцёры выратавальна-пашуковага атрада «Анёл», міліцыя, ратавальнікі некалькі дзён праводзілі пошукі на мясцовасці — у лесе, у Салігорскім раёне. Як паведаміў адзін з жыхароў горада, нібыта на працоўным месцы суддзі знайшлі цыдулку, у якой было нешта, што скіравала пошукі менавіта ў лес. Да пошукаў падключаюцца і вадалазы. Наступны збор валанцёраў запланаваны на 27 снежня.

У навінах прозвішча Самуйліка з’яўлялася некалькі разоў. Сёлета ён судзіў актывіста Уладзміміра Лемеша. На хлопца склалі пратакол нібыта за лаянку. Выхадныя ён правёў у ізалятары. А пасля суддзя Самуйлік прызнаў хлопца вінаватым і аштрафаваў на дзве базавыя (300 тысяч рублёў). Лемеш абскардзіў рашэнне, і Мінскі абласны суд адмяніў рашэнне: суддзя Самуйлік «разглядзеў справу павярхоўна і належным чынам не даследаваў абставіны справы».

У верасні 2011 Самуйлік аштрафаваў старшыню прафсаюзаў РЭП Генадзя Фядыніча за парушэнне закона аб масавых мерыпраемствах. Падставай паслужылі знойдзеныя ў яго машыне ўлёткі з запрашэннем на Народны сход. Фядыніча затрымалі перад яго сустрэчай з жыхарамі Салігорска.

У 2009 Сяргей Самуйлік разглядаў справу палітпрызыўніка Івана Шылы. Актывіста тады забралі ў войска, і ён спрабаваў праз суд давесці незаконнасць прызыву. Суддзя прызнаў дзеянні ваенкамата законнымі.

Сяргей Макарэвіч

0
Хруша / Адказаць
24.12.2014 / 16:49
Нельга прымаць незаконныя рашэньнi i рабiць незаконныя прысуды. Можна i зьнiкнуць..
0
Янка / Адказаць
24.12.2014 / 17:01
Шукаюць сябры незарэгістраванай арганізацыі ? Ой, знойдуць на сваю галаву
0
Аляксей / Адказаць
24.12.2014 / 18:39
Знік Нікадым, ну х...р з ім.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру