Радыёстанцыя «Нямецкая хваля» ад Новага году скараціла беларускую частку сваіх перадач. У прыватнасьці, цалкам зьнятая з этэру вечаровая праграма «Беларуская хроніка». Яна выходзіла пераважна на расейскай мове, доўжылася 15 хвілін і паўтаралася тройчы за вечар. Цяпер замест «Беларускай хронікі» выходзяць разнастайныя тэматычныя перадачы для аўтамабілістаў, вывучальнікаў нямецкай мовы ды іншыя.
Працягвае выходзіць паўгадзінны беларускі блёк а 7‑й ранку на асобнай хвалі 5945 KHz.