У першага намесніка старшыні Вярхоўнай Рады Андрэя Парубия ў цэнтры Кіева каля гатэля «Кіеў» невядомы 24 снежня а 23:20 кінуў гранату. Пра гэта паведаміў начальнік кіеўскай міліцыі Аляксандр Церашчук, перадае прэс-служба ГУ МУС Кіева.

«Пасля выбуху зламыснік пабег у бок Крэпаснога завулка. Работнікі сталічнай міліцыі пачалі яго пераслед», — гаворыцца ў паведамленні.

Уцякач кінуў у бок праваахоўнікаў яшчэ адну гранату, у выніку чаго пацярпеў адзін міліцыянт, які быў шпіталізаваны, дадалі ў МУС.

Міліцыя робіць захады, каб вызначыць асобу нападніка і затрымаць яго. Адкрыта крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0