У цэнтры Харкава ў ноч на чацвер адбыўся гучны выбух. Па паведамленнях, выбух прагрымеў пасля апоўначы ў раёне мэблевай крамы па вуліцы Рымарскай.

Пра здарэнне ў міліцыю паведамілі жыхары суседняга дома. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку выбуху вылецелі шыбы. Ахвяраў няма.

На месца выехалі следча-аператыўныя групы МУС і СБУ.

Дэпутат парламента ад фракцыі «Народны фронт» Антон Герашчанка заявіў, што гэта падзея будзе кваліфікавана як тэракт.

«Гэты выбух будзе кваліфікаваны як тэрарыстычны акт накіраваны на спробу дэстабілізацыі абстаноўкі ў Харкаве. Стварэнню атмасферы страху і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні», - напісаў Герашчанка ў Facebook.

Ён адзначыў, што мэблевы магазін, побач з якім адбыўся выбыў, належыць «члену Грамадскай Варты Харкава, валанцёру, які дапамагае байцам АТА».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?