25.12.2014 / 11:25

Сепаратысты: перамовы ў Мінску прайшлі напружана, выніку няма 5

Сустрэча ў Мінску праходзіла ў напружанай абстаноўцы і пра дасягненні нейкіх вынікаў казаць рана, заявіў у чацвер прадстаўнік данецкіх сепаратыстаў на перамовах у Мінску Дзяніс Пушылін.

Чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы па Украіне завяршыўся ў сераду ў Мінску. Прадстаўнікі перамоўшчыкаў пасля сустрэчы не выйшлі да журналістаў, якія чакалі іх ля рэзідэнцыі больш за пяць гадзін.

«Сустрэча доўжылася досыць доўга і праходзіла ў напружанай абстаноўцы», - сказаў Пушылін, адзначыўшы, што «дадзеная сустрэча насіла падрыхтоўчы характар і толькі пасля наступнай сустрэчы можна казаць пра вынікі».

«Дата наступнай сустрэчы ўзгадняецца кантактнай групай», - дадаў Пушылін.

0
Віктар Малочка. / Адказаць
25.12.2014 / 11:38
Ёсць у спадара Міхалка добрая песня, а у ёй ёсць словы "Гані быкоў -вярнецца доля" і усё. Нейкага іншага выхаду няма!!!
0
тетка / Адказаць
25.12.2014 / 11:48
И то, что результатов мало, это очень хорошо! Выторговать себе политическую жизнь, вам, клоунам, не удастся! Не для того Майдан кровь проливал, чтобы Украине посадили на шею примитивных тусовщиков кремля.
0
Лявон / Адказаць
25.12.2014 / 12:39
Мая думка такая. Усе няшчасьци ад РФ. Няхоча яна выпускаць из сваих капцюроу Украину. Прыднястроуе,Маларосия,Наваросия и т.д.Можа хопиць дыктаваць народам,як патрэбна жыць и з ким сябраваць. Захацела б РФ каб быу мир ва Украине ужо дауно б быу. Аднак няхоча. Бачыце ,не хапае расейцам зямли,вады и т.д. Самае галоунае,што украинцы хочуць каб ими не киравали из Масквы. Расияне! Кали ласка! Не чапайце Украину и другия народы.Народ Украины сам зробиць выбар як жыць и працаваць. На чужым няшчасьци Вы -расияне николи не пабудуеце павагу да сябе.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру