26.12.2014 / 10:08

Расійскія «Ведомости» назвалі чалавекам 2014 года Аляксандра Лукашэнку 75

Палітыкам года мы абралі не Уладзіміра Пуціна, які ліха скінуў фігуры з дошкі сусветнай палітыкі, пішацца ў тлумачэнні выдання, якое з'яўляецца буйнейшым бізнэс-газетай Расіі, — і не Ангелу Меркель, якая павяла Еўропу супраць Расіі. І нават не Сі Цзіньпіна, які толькі ўмацаваў свой уплыў з-за гэтых падзей. Палітык года — Аляксандр Лукашэнка, якога на Захадзе любяць называць «апошнім дыктатарам Еўропы» і які навучыўся жыць пад жорсткімі заходнімі санкцыямі задоўга да таго, як з аналагічнымі праблемамі нечакана сутыкнулася Расія.

mk.ru

Кіраўнік Беларусі ў 2014 праявіў сябе надзвычай ўмелым дыпламатам і гаспадарнікам.

Грамадзянская вайна ў суседняй краіне пагражала Беларусі ростам палітычнай і эканамічнай нестабільнасці, але Лукашэнка здолеў павярнуць гэту патэнцыйна катастрафічную для яго сітуацыю на карысць сабе як палітыку і дзяржаве.

З самага пачатку падзей у Кіеве Лукашэнка заняў узважаную пазіцыю, не выказваючы аднаму з бакоў канфлікту адназначнай падтрымкі. Ён асуджаў «кашмар на Майдане», інспіраваны, на яго думку, краінамі Захаду, — але лаяў і ранейшы ўкраінскі ўрад за павальную карупцыю як адну з прычын масавых пратэстаў. Сумняваўся ў правільнасці арыентацыі новых кіеўскіх уладаў на Еўропу — але крытыкаваў і Мытны саюз. Асуджаў неканстытуцыйную змену ўлады ва Украіне — але задоўга да майскіх выбараў прызнаў, што Януковіч больш не прэзідэнт.

Выступаў рэзка супраць ваенных дзеянняў — але ні разу не ўсумніўся ў легітымнасці новай украінскай улады.

У выніку Мінск стаў галоўнай пляцоўкай для мірнага ўрэгулявання, мінскі фармат — адзіна магчымым, па прызнанні ўсіх зацікаўленых бакоў, для працягу перамоваў, а сам Лукашэнка — ці ледзь не галоўным міратворцам у Еўропе.

Не кажучы ўжо пра тое, што Беларусі ўдалося яшчэ і нядрэнна зарабіць на расійскім харчовым эмбарга, сімвалам якога сталі «беларускія крэветкі».

Цікава, што чытачы выдання прагаласавалі за Пуціна як чалавека года.

«Ведомости» вызначаюць персону года ў шасці намінацыях.

Так, «бізнэсменам года» стаў заснавальнік найбуйнейшага інтэрнет-холдынга інтэрнет-продажаў Alibaba Group Джэк Ма;

«прафесіянал года» — фізік Еўрапейскага касмічнага агенцтва Мэт Тэйлар, які здолеў пасадзіць касмічны апарат «Філы» на камету Чурумава-Герасіменкі;

«прыватная асоба года» — доктар-дабрачынца Елізавета Глінка (доктар Ліза), дзякуючы якой падчас канфлікту на Данбасе з-пад агню ў Расію і Кіеў былі вывезеныя дзясяткі дзяцей;

культурны герой года — рэжысёр Андрэй Звягінцаў, які зняў фільм «Левіяфан».

«Ахвярамі года» названы ахвяры ўкраінскіх падзей.

Уявіць сабе год таму, што палітычны крызіс ва Украіне прывядзе да страты столькіх людзей. Гэта і ахвяры на «Інстытуцкай», і тыя, хто згарэў у Доме прафсаюзаў у Адэсе, пасажыры малайзійскага Боінга, ахвяры баёў на Данбасе.

Але «мёртвых не падзяліць па катэгорыях. Усе яны хацелі жыць доўга і шчасліва», — рэзюмуе выданне.

0
Пятро Касьнерык / Адказаць
26.12.2014 / 11:37
і наЧОРТа гэта навіна! дастаткова тако што Мордехай В. уважліва чытаю?
0
ха-ха-ха! / Адказаць
26.12.2014 / 11:38
Ну мы рады, што вам спадабалася наша "божая раса"!
0
Лукашенко здесь - как у собаки пятая нога / Адказаць
26.12.2014 / 12:15
Опаньки, а под кем "Ведомости" ходят ????? Всё, что перечислено в статье и касаемо Лукашенки, - признаки выживания на обочине цивилизации и вопреки цивилизации. Лукашенко, бешено ищет деньги на 2015 год, ищет легитимизацию своего назначения на очередные 5 лет не от России, а от цивилизованного мира, т.к. легитимизация от России не прокатывает ни на внешних рынках, ни на внутренних. А власть хочется не только сохранить, но и передать следующему Лукашенку с сохранением всего "заработанного", за 20 лет, (сумма колеблется от 3 до 9 ярдов американских денег). Минская переговорная площадка между пророссийскими террористами, на территории Украины, и официальным Киевом позволяет начать кулуарный (за спинами Беларусов) диалог с цивилизованным миром о судьбе своего "заработанного", судьбе преемника и СВОЕЙ судьбе (в свете пропавших без вести (убитых) политических оппонентов). Заметьте Республика Беларусь, как и рядовой Беларус, рядом не валялись и не будут валяться в решении шкурных вопросов Лукашенки. Такая система власти выстроена в Беларуси. "Ведомости", признав Лукашенко "человеком года", проецируют судьбу Путина и Росси на Лукашенку и Беларусь. И с этим согласен полностью, Россию ждёт такая же жизнь, какую проживают в Беларуси 20 лет, но, такая жизнь Беларуси финансировалась из вне, из России ! И здесь начинается самое интересное, КТО будет финансировать жизнь России (России и Беларуси), по лекалам Беларуси ??????!!!!!! Вот этим озабочены в "Ведомостях"..... Российскому обществу послан понятный сигнал, а Лукашенко здесь - как у собаки пятая нога...
Паказаць усе каментары/ 75 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру