26.12.2014 / 14:42

У Азербайджане закрываюць рэдакцыю радыё «Свабода» 1

Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Азербайджана сёння ў 10.30 па мясцовым часе пачалі праводзіць ператрус у бюро азербайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода ў Баку.

Супрацоўнікі пракуратуры, якія прыйшлі ў суправаджэнні міліцыянтаў, заяўляюць, што ў іх ёсць судовае рашэнне «закрыць бюро».

Кенан Аліеў, дырэктар азербайджанскай службы РС, кажа, што праваахоўнікі сабралі 20 супрацоўнікаў бюро ў адным пакоі і запатрабавалі доступу да дакументаў і асабістых папак журналістаў у сейфе, перадае «Радыё Свабода».

Супрацоўнікі пракуратуры заяўляюць, што пастанова суда звязаная з працягам расследавання азербайджанскай службы Радыё Свабода як СМІ, якое фінансуецца з-за мяжы.

Азербайджанскія пракуроры правялі падобныя рэйды ў апошнія месяцы ў дачыненні да іншых арганізацый, што фінансуюцца з-за мяжы, у тым ліку арганізацыі грамадзянскай супольнасці IREX і Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута.

Абедзве згаданыя арганізацыі былі ў выніку закрытыя.

Некалькі тыдняў таму азербайджанскія ўлады арыштавалі Хадыжу Ісмаілаву — журналістку азербайджанскай службы РС, якая займалася расследаваннямі.

0
Неабыякавы / Адказаць
26.12.2014 / 20:13
Сапраўды безабразьнік. Замест таго, каб адкрыць шлях туркмэнскаму газу на Захад , Баку вырашыў падтрымаць хаўрус Масква-Анкара-Тэгеран. Ні кроку без старэйшай сястры Турцыі. Нездарма азераў завуць туркамі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру