26.12.2014 / 14:57

Украіна пабудуе яшчэ адзін газаправод з Польшчы 6

Украіна мае намер пабудаваць газаправод для транспарціроўкі газу з Польшчы ў ПСГ «Більчэ-Воліца».

Украіна мае намер пабудаваць газаправод для транспарціроўкі газу з Польшчы ў ПСГ «Більчэ-Воліца» для забеспячэння магчымасці павелічэння аб'ёмаў імпарту газу ва Украіну з Еўропы праз Рэспубліку Польшча, а таксама забеспячэння магчымасці захоўвання еўрапейскага газу ў падземных сховішчах газу Украіны, паведамляе УНН са спасылкай на прэс-службу «Укртрансгаза».

Так, задачамі праекта з'яўляецца забеспячэнне прыёму газу па газаправодзе-інтэрканектары з боку рэспублікі Польшча, ажыццяўленне бескампрэсарнай падачы газу на запампоўку ў ПСГ «Більче-Воліца», «Апары», «Дашава», «Угерска» і падачу газу ў сістэму магістральных газаправодаў або сістэму магістральных газаправодаў, а таксама забеспячэнне падачы газу з ПСГ па газаправодзе-інтэрканектары ў рэспубліку Польшча.

Разглядаюцца два варыянты аптымальнага праходжання трасы магістральнага газаправода-інтэрканектара даўжынёй 100 і 110 км паміж ГІС «Драздовічы» і ДКС «Більче-Воліца». Акрамя таго, ёсць тры варыянты дыяметра газаправода-інтэрканектара. Кошт будаўніцтва першага з улікам ПДВ — $183 млн, другога — $198 млн, і трэцяга — $244 млн.

Так, максімальны аб'ём газу, які можа транспартавацца па газаправодзе з Польшчы ва Украіну ў першым варыянце — 4,07 млрд кубаметраў газу ў год, другога — 5,76 млрд кубаметраў газу ў год, трэцяга — 8,33 млрд кубаметраў газу ў год.

У зваротным кірунку, гэта значыць з Украіны ў Польшчу, максімальны аб'ём газу плануецца на ўзроўні 5,0 млрд кубаметраў газу ў год ва ўсіх трох варыянтах.

0
Мой афарызм / Адказаць
26.12.2014 / 16:31
Каму - кадравізацыя, а каму - дыверсіфікацыя.
0
серый / Адказаць
26.12.2014 / 21:42
Интесно чей газ они будут качать из Польши?
0
Із Піндастана / Адказаць
27.12.2014 / 03:26
А за газ будуць плаціць, ці спадзяюцца бясплатна атрымліваць у якасці спонсарскай дапамогі ад палякаў?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру