26.12.2014 / 18:33

Украінская чыгунка адмяніла цягнік № 100 Мінск — Сімферопаль 1

«З мэтай забеспячэння бяспекі руху» Украінская чыгунка з 27 снежня абмяжоўвае маршрут руху цягнікоў крымскага напрамку да станцый Новааляксееўка і Херсон.

У межах гэтага рашэння адмяняюцца тры міжнародныя цягнікі, у тым ліку № 100/99 Мінск — Сімферопаль з прычапнымі вагонамі Сумы — Сімферопаль. З Мінска цягнік перастане курсіраваць 27 снежня, з Сімферопаля — 28 снежня.

«Пасажырам, якія адмовяцца ад паездкі, грошы будуць вернутыя ў поўным аб'ёме на станцыях адпраўлення цягнікоў… Таксама пасажыры змогуць вярнуць грошы за адлегласць, якую яны не праехалі. Для гэтага неабходна звярнуцца ў чыгуначную касу станцыі высадкі/пасадкі, дзе на білеце будзе пастаўлена спецыяльная адзнака. Пасля гэтага пасажыр павінен напісаць прэтэнзійны ліст у адрас пасажырскай службы чыгункі, да якога прыкласці арыгінал праязнога дакумента з адзнакай і пазначыць цалкам прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас і пашпартныя звесткі пасажыра. Грошы будуць вернутыя пераводам», — гаворыцца ў паведамленні Украінскай чыгункі.

Апрача таго, 26 снежня ўведзена ў дзеянне канвенцыя аб забароне перавозкі чыгуначным транспартам любых грузаў паміж мацерыковай часткай Украіны і Крымам.

Раней прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што цягнікі крымскага напрамку могуць выкарыстоўвацца для нелегальнай перавозкі забароненых грузаў, уключаючы зброю, з анексаванага Расіяй паўвострава на мацерыковую Украіну.

0
дятел / Адказаць
26.12.2014 / 20:47
Да чё там! На оленях утром ранним - а к вечеру уже в поле у Симфы... В городе русской славы Севасе уже все элементы сладкой жисти - казлино, адмирал-губернатор, поссаны реальные... Близко не подходить, а то оформить могут!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру